Змены ў дастаўке заказаў
Паважанае спадарства!
Крама "Хатні Бровар" з павагай ставіцца да сваіх кліентаў, і таму, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй у краіне (і не толькі), мы робім кошт дастаўкі вашых заказаў больш танным.
Ад 30-га сакавіка 2020 года кошт дастаўкі па Мінску тавару, набытага ў нас, будзе складаць 5 рублёў.
Пры суме заказу ад 50 рублёў - дастаўка здзяйсняецца бясплатна.
Аднак, каб і нам было зручна, дастаўка заказаў будзе выконвацца два дні на тыдзень - па серадах і пятніцах. Калі ў вас узнікне неабходнасць атрымаць заказ хутчэй - тэлефануйце - будзем вырашаць пытанне ў асабістым парадку.
* Кур'ер дастаўляе заказ да пад'езду.
Для тых, хто жадае забіраць заказы самастойна, мы працуем у звычайным рэжыме:
панядзелак - пятніца (14:00-18:00),
па адрасе: пр. Незалежнасці, 44.
Заказы па Беларусі, як і раней, адпраўляюцца альбо Белпоштай, альбо Еўрапоштай (былая служба Гіпермол) - па дамове з кліентам.
Жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім.
Беражыце сябе!