Хатні Бровар 2.0
Паважаныя півавары, вітаем вас!
Інтэрнэт-крама «Хатні Бровар» з вялікай радасццю паведамляе Вам, што зараз солады прэміум-класа ад Weyermann (Нямеччына) ды SIMPSONS MALT (Вялікабрытанія) сталі даступныя і для хатніх півавараў Беларусі - 45 (сорак пяць!!!) арыгінальных гатункаў соладу!
Да ўсяго іншага, у нашай краме прадстаўлена шырокая лінейка піваварнага солада вытворчасці кампаній Castle Malting (Бельгія) і Viking Malt (Фінляндыя).
Сама крама «Хатні Бровар» цяпер знаходзіцца па адрасе: г. Мінск, пр. Незалежнасці 44, які адкрыты для вас з 13:00 да 19:00 па працоўных днях.
* У выходныя дні магчыма адгрузка тавару па папярэдняй дамоўленасці.
____
Аднак, прыемныя навіны на гэтым не сканчаюцца :-)
Хмелі 2016 года зараз можна купіць са значным дысконтам, паколькі ў бліжэйшы час наш асартымент папоўняць лепшыя хмелі 2017 года. Ўзоры розных гатункаў хмеля мы прадставім на нашым дэманстрацыйным стэндзе.
____
Таксама ў вас ёсць магчымасць даслаць любы ўласны рэцэпт, і мы скамплектуем яго ў неабходным вам развеску.
У нашым каталогу хутка з'явяцца новыя гатовыя наборы па фірмовых рэцэптах ад нямецкай саладоўні Weyermann і знакамітага шатландскага бровара BrewDog.
Думаеце, гэта ўсё?
Зусім не!
____
Мы даўно гэтага хацелі - мы гэта ажыццявілі!
Практычныя семінары па варцы хатняга піва - лепш адзін раз убачыць і паўдзельнічаць, чым сто разоў пачуць! У праграме семінараў будуць тэорыя і практыка, піўныя закускі і, вядома ж, само піва!
Разам з вамі мы абярэм, складзем рэцэпт і зварым смачнае піва. А праз месяц вы зможаце да нас вярнуцца, каб атрымаць сваю частку гатовага піва і пачаставаць ім сваіх сяброў. Бонусам кожны ўдзельнік дадзенага семінара атрымае магчымасць узяць у арэнду БЯСПЛАТНА абсталяванне і зварыць піва дома ўжо самастойна.
* Семінары буду праходзіць па выхадных дня. Вядома ж, не бясплатна - нам таксама неабходна нешта есці :-). Папярэднія заяўкі на ўдзел у практычных варках Вы можаце адпраўляць на наш e-mail альбо па тэлефоне +375296705111.
І гэта яшчэ не ўсё!
____
Для нашых кліентаў мы даем магчымасць абмену сваім півам з іншымі нашымі пакупнікамі. Пакідайце ў нас бутэлечку (можаце і дзве...) вашага хатняга піва і атрымлівайце наўзамен піва ад вашага невядомага «калегі» -хатняга півавара (праўда, пакідаць кантакты на этыкетках ніхто не забараняе :-) ).
____
Бяры ды вары! :-)