Хатняе піваварства: практычныя курсы
Хатняе піваварства - занятак вельмі цікавы і займальны, а галоўнае - у выніку вельмі нават смачны.
Але, як і многае іншае новае і нязведанае, яно выклікае масу пытанняў і сумненняў.
Толькі па-праўдзе сказаць, хатняе піваварства - гэта проста, вельмі проста - важна толькі паставіць сабе мэту навучыцца варыць піва.
Для гэтага не трэба сканчаць спецыяльных ВНУ або каледжаў, вам спатрэбіцца толькі пэўны набор абсталявання, інгрэдыенты і жаданне.
«Хатні Бровар» прапануе вам акунуцца ў свет хатняга піваварства і атрымаць адказы на пытанні, што вас цікавяць, падчас практычных заняткаў, якія мы праводзім.
І калі вы хочаце навучыцца варыць піва дома, проста прыміце ўдзел у нашых практычных курсах хатняга піваварства.
У праграму заняткаў уключаны тэарэтычная частка, непасрэдна працэс варкі піва, дэгустацыя піва, ланч (бо мерапрыемства досыць працяглае), гутаркі з іншымі энтузіястамі-піваварамі.
Пакіньце вашу заяўку ў форме зваротнай сувязі на нашым сайце, адпраўце нам e-mail на brovar@xatni.by або проста патэлефануйце па тэлефоне +375296705111.
Удзельнікі практычных курсаў «Хатняга Бровара» атрымаюць зніжкі на наступнае набыццё тавараў у нашай краме і магчымасць узяць абсталяванне для адной самастойнай хатняй варкі піва.