Піва: За і Супраць
Калі вы зайшлі на старонкі нашае інтэрнэт-крамы, то вы відавочна цікавіцеся півам. :-) І ў нашым першым матэрыяле ў дадзеным раздзеле мы хацелі б спыніцца на такіх важных аспектах, як «карысць» і «шкода» піва.
Прапануем пачаць з карысных якасцяў напою. Такім чынам,
піва пры ўмераным (не забывайцесяпра ўмеранасцьу дачыненні да многіх напояў і прадуктаў харчавання) спажыванні прыводзіць да памяншэння таксічнага эфекту алюмінія, што ў сваю чаргу зніжае рызыку з'яўлення такога малапрыемнага захворвання, як хвароба Альцгеймера;
калі верыць асобным даследаваннях навукоўцаў, то эстрагенападобные злучэнні хмеля зніжаюць з'яўленне анкалагічных захворванняў;
піва - нізкакаларыйны прадукт! Парадку 40-45 Ккал\100 грам. Гэта менш, чым ва фруктовых напоях, некаторых соках, а тым больш за малочныя прадукты;
піва папярэджвае ішэмічную хваробу сэрца (зноў жа (!), калі вы адказны спажывец) дзякуючы высокаму ўтрыманню антыаксідантаў, мікраэлементаў і вітамінаў;
піва дае нашаму арганізму каштоўную растваральную абалоніну («клетчатка» – рус.);
у піве ўтрымліваюцца вітаміны B2, B6, B12;
згодна з некаторымі дадзенымі, піва дапамагае ў барацьбе з бактэрыяй Helicobacter Pylori, якая выклікае ў чалавека язву і рак страўніка.
Пару слоў пра шкоду піва для чалавечага арганізма.
Першае і самае галоўнае!!! Асноўная шкоднасная якасць піва, як і любога іншага алкагольнага напою, - яго празмернае ўжыванне.
Пра ўсе іншыя негатыўныя моманты вам раскажа лекар, калі вы занядбаеце вышэйпаказаным пунктам.
Натуральна, старайцеся ўжываць якасныя гатункі піва.
А каб быць упэўненым у якасці піва, варыце яго самі! Яно будзе смачным, карысным, а галоўнае, ВАШЫМ - тым, што было створана вашымі рукамі! :-)
Будзьма, Сябры! ;-)
Ваш Хатні Бровар