0 0
Ваша кошык пустая
RU

Pekko, Pekko!!! Tule juomaan olutta!

Дарагія сябры, паважаныя хатнія півавары!

Прадстаўляем вашай увазе цудоўны піваварны хмель Pekko (Пекка), названы ў гонар аднайменнага бажаства, які «адказваў» за урадлівасць палёў.
Хмель Pekko ад амерыканскай кампаніі 47 HOPS заслужана карыстаецца вялікай папулярнасцю ў асяроддзі як крафтовых, так і прамысловых півавараў, дзякуючы шырокаму дыяпазону выкарыстання.

Дадзены хмель выдатна падыходзіць для варкі разнастайных стыляў піва, сярод якіх:
India Pale Ale (IPA),
Imperial IPA,
Мюнхенскае цёмнае піва,
Светлае моцнае піва,
Пшанічнае моцнае піва,
Спецыяльныя светлыя гатункі піва,
Мэрцэн,
Кёльш і іншыя.

Водар хмеля Pekko ўтрымлівае ноты лімону, вострых прыправаў, цытрусавай садавіны, кветак, траў, ананаса, кавуна, чабора, шалвеі і нават... агурка. Усё гэта і робіць яго «добрым сябрам» любога півавара ;-).

Вядома ж, хмель Pekko прадстаўлены і ў каталогу інтэрнэт-крамы Хатні Бровар, таму
Бяры ды вары!

PS Але веремся да бога. Pekko (Пекка) - фіна-вугорскае бажаство дабрабыту, ўраджаю і, натуральна, самога ХМЕЛЮ (нездарма ж назвалі вышэйзгаданы гатунак яго імем :-) ). Саамы, фіны і эстонцы пакланяліся яму аж да мінулага стагоддзя. Падчас масавых гулянняў у канцы лета, пасля збору ўраджаю, драўляным статуям Пекка падносілі свежае піва з гучнымі гуканьнямі «Пекка, Пекка, прыходзь піць піва» (нешта накшталт Pekko, Pekko!!! Tule juomaan olutta!). Калі верыць легендам, то пры добрым прызыве ён такі прыходзіў, і ўсё ў мясцовых сялян было добра. ;-)

Шчыра жадаем таго ж і вам, а таксама смачнага піва!


Жнівень 30, 2017 17:53