Што, піва піў? Не, душ прыняў!
Вось мы піва варым, піва п'ем... А, аказваецца, піўная (ці калі хочаце, сумежная) індустрыя развіваецца, прычым развіваецца сямімільнымі крокамі і ў розных напрамках.
Да прыкладу, амерыканскі бровар Swag Brewery - праўда, броварам яго назваць можна хіба што ўмоўна - выпускае мыла. Піўное мыла, Бро! )))
У лінейку прадукцыі кампаніі ўваходзіць восем гатункаў мыла з піва, якое, дарэчы, карыстаецца вялікай папулярнасцю ў Штатах і высока ацэньваецца спецыялістамі.
Па словах заснавальніка Swag Brewery, піўное мыла з'яўляецца здаровай альтэрнатывай для скуры чалавека, паколькі піўныя інгрэдыенты - гэта рэчывы з асаблівымі ўласцівасцямі для гаення пашкоджанай скуры. Той жа хмель - эфектыўны эксфаліант, таму як ён валодае антыбактэрыйнымі ўласцівасцямі; а соладавы ячмень спрыяе павелічэнню кровазвароту.
Разам хмель і солад запавольваюць працэс старэння (а мы ж не хочам старэць) дзякуючы ўздзеянню на выпрацоўку трыптафану і неаптэрыну.
Нельга прайсці і міма піўных дрожджаў, якія доўгія стагоддзі вядомыя сваімі гаючымі інгрэдыентамі з-за ўтрымання мноства вітамінаў, што ачышчаюць і абнаўляюць скуру.
У Swag Brewery ёсць мыла такіх любімых намі гатункаў піва, як малочны стаут, эль, saison і іншыя.
І зараз мы можам сказаць, што паняцце «піўны душ» набывае зусім новае значэнне! :-)
Фота: Swag Brewery