Майстар-клас «Хатняе піваварства для пачаткоўцаў»
І вось, шаноўныя сябры, мы вызначыліся з датай і часам правядзення нашага сумеснага з барам Craftman пілотнага мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта для хатніх півавараў.
У суботу 10-га снежня 2016 года ў мінскім бары Craftman па вуліцы Гікала 5 пройдзе майстар-клас «Хатняе піваварства для пачаткоўцаў», лектарам на якім выступіць вядомы беларускі півавар Антон Бонда - удзельнік і пераможца міжнародных конкурсаў хатніх півавараў.
У праграму мерапрыемства ўключана асноўная базавая інфармацыя для людзей, якія жадаюць заняцца хатнім піваварствам.
Неабходнае абсталяванне, сыравіна (солад, хмель, дрожджы...), тэхналогія варэння... Пра гэтыя і іншыя важныя аспекты з веданнем справы і раскажа Антон. А вы зможаце задаць пытанні на тэмы, што вас цікавяць.
Майстар-клас пачнецца ў 13-00, так што просім не спазняцца. ;-)
Усім дзякуй і да сустрэчы!
* Запрашаюцца зарэгістраваныя таварышы, з якімі быў ўзгоднены ўдзел у 1-й групе курсаў. Заняткі 2-й групы адбудуцца 17-га снежня, 13-00.