0 0
Ваша кошык пустая
RU

Курсы хатняга піваварства: To be continued...

Вітаем, сябры!

Інтэрнэт-крама «Хатні Бровар» і бар «Craftman» падводзяць вынікі снежаньскай часткі «марлезонскага балету», а дакладней нашага супольнага праекту "Хатняе піваварства для пачаткоўцаў».

За два заняткі, якія адбыліся 10-га і 17-га сьнежня нашы курсы наведала больш за трыццаць асобаў, і, калі верыць тым водгукам, якія пакінулі нашы ўдзельнікі, першы блін атрымаўся не зусім камяком. :-)

Вельмі стараўся Антон Бонда - наш запрошаны лектар - майстар хатняга піваварства і проста добры чалавек. Просім прабачэння, калі дзесьці месцамі яго выступ ня быў на ўзроўні легенды размоўнага жанру Стыва Джобса, - тут і прастуда падкралася непрыкметна і ўнутраная сціпласць разам з адсутнасцю вопыту выкладчыка. Але, Карлсан абяцаў вярнуцца, а Антон «падцягнуць» адпаведныя скілы. ;-)

Большасць слухачоў курсаў выказала пажаданне падняцца на наступную прыступку ў сваёй адукацыі ў пытанні хатняга піваварства і прыняць удзел у сумеснай варцы піва. Гэтым пытаннем мы ўшчыльную зоймемся і прыкладзем усе намаганні, каб арганізаваць яе ўжо на пачатку наступнага года.

Ад калектываў Хатняга Бровара і Крафтмана мы дзякуем нашых удзельнікаў за выяўленую цікавасць і жадаем усім добрага настрою, яркіх калядна-навагодніх святаў і смачнага піва.

Курсы «Хатняе піваварства для пачаткоўцаў» вернуцца зімой 2017-га года, таму запрашаем усіх жадаючых навучыцца гатаваць бурштынавы напой у хатніх умовах адпраўляць вашы заяўкі да ўдзелу (проста дашліце нам паведамленне з дапамогай формы зваротнай сувязі, і мы з вамі зкантактуемся).

І напрыканцы невялічкая фотасправаздача аб занятку другой групы. Прыемнага прагляду! ;-)

© Хатні Бровар


Снежань 19, 2016 11:47