0 0
Ваша кошык пустая
RU

Конкурс хатніх півавараў

Самыя прыдзірлівыя ды патрабавальныя аматары піва - хатнія півавары. Калісьці яны грэбліва адмовіліся не толькі ад сартоў, што прадаюцца ў крамах, але і ад недалёка ад іх адышоўшых варыянтаў, якія разліваюцца з кегаў ў барах.

А піва хацелася!

І пачалі яны варыць крафт - для сябе і сяброў, колькасць якіх, зразумела, расла з кожнай новай варкай. У суботу 19 лістапада самыя актыўныя беларускія хатнія півавары сабраліся ва ўнікальным пабе «Craftman», у назве якога лёгка адгадаць яго канцэпцыю.

Нагодай для сустрэчы стала магчымасць крытычна ацаніць гатункі, звараныя «канкурэнтамі» і атрымаць аб'ектыўную адзнаку уласных тварэнняў. Адзнаку тым больш аб'ектыўную, што пераможцаў у сьляпых дэгустацыях выбірала як аўтарытэтнае журы, так і гледачы (усе, дарэчы, невыпадковыя людзі, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да хатняга піваварства).

Цікава, што сімпатыі гледачоў і меркаванне журы розніліся. Што яшчэ раз даказвае - дэгустатары «з народа» ацэньваюць вынікі вашай працы па зусім іншым нюансам. І нават калі з некаторым пафасам ўжываюць у сяброўскім крузе той жа прафесійны «жаргон», на справе сумленна дзеляць піва на дзве катэгорыі: смачнае і нясмачнае. Тым, хто зварыў для конкурсу самае смачнае на думку большасці гасцей у катэгорыях «Аўсяны стаут» і «Гарбузовы эль» - атрымалі прызы ад «Хатняга бровара».


Лістапад 21, 2016 12:19