Bramling Cross: Хмель для аматараў «яркага» піва
Хмель Bramling Cross выдатна падыходзіць для эксперыментаў з адмысловымі (спецыяльнымі) гатункамі піва. Яго характэрны водар асабліва добра раскрываецца ў моцных цёмных гатунках, разам з тым, півавары эфектыўна ўжываюць дадзены хмель і ў элях і ў лагерах. Ідэальна падыходзіць хмель для бочкавага і каскавага піваварства.
Водар хмеля Bramling Cross характарызуюць моцныя рэзкія (пряные – рус.) ноты, лёгкія ноты логанавай ягады (гібрыд маліны і ажыны) і цытрыны, а таксама арыгінальнае паслясмачча чорнай парэчкі.
Такога цікавага спалучэння густаў селекцыянерам удалося дасягнуць скрыжаваўшы хмель сямейства Golding з дзікім узорам, які расце ў канадскай правінцыі Манітоба.
Адной з асаблівасцяў гатунку стаў змест альфа-кіслаты ў сярэднім дыяпазоне (5,0-7,8%), што робіць хмель Bramling Cross досыць універсальным варыянтам. Яго можна выкарыстоўваць на любым этапе варкі, уключаючы пачатак і канец кіпячэння. Ўжываецца гэты хмель і падчас закісання піва, гэта значыць, хочаце - закідвайце на сухое захмяленне.
Бяры іды вары!