Меланаідынавы Солад (Melanoidin Malt)
Арт. ХБ-31
Меланаідынавы солад у параўнанні з іншымі тыпамі соладаў адрозніваецца найбольшай колькасцю меланаідынаў. Ён характарызуецца сапраўдным саладовым густам (без горкага і кіслага прысмакаў) і пахам, што ўласціва выключна дадзенай разнавіднасці соладу.
Як правіла, Melanoidin Malt (EBC - 70) ўжываецца пры варцы цёмных гатункаў піва, і тых відаў вашага любімага напою, якім ўласціва чырванаватае адценне колеру.
Таксама меланаідынавы солад дазваляе палепшыць водар і густ хатняга піва, павышае пенаўстойлівасць, змагаецца са з'яўленнем непрыемнага прысмаку старэння піва ў працэсе яго захоўвання.
Выраблены з яравога двухрадковага соладу з лепшых сельгас-«плантацый» Нямеччыны і іншых краін Еўропы.
Ужыванне: цёмнае піва, цёмны лагер, цёмны эль, карычневы эль, альт, стаут, бок, бурштынавае піва, іншыя гатункі.
Закладка соладу: 5 – 50 %.