0 0
Ваша кошык пустая
RU

Бурштынавы Літвін Эль (Litvin Amber Ale)

Арт. ХБ-383

Даступнасць: На складзе
33 руб.
+ -

Бурштынавы Літвін Эль (Litvin Amber Ale) - досыць насычанае, але ў той жа час піткае светлае піва паводле рэцэпту ад Хатняга Бровара (так-так, варылі і атрымалася, паўтарылі - і не сапсавалі). Па горычы і смакавых асаблівасцях, дадзены эль ў некаторай ступені можна аднесці да APA (American Pale Ale). Пена стойкая. Хмель Huell Melon надае піву лёгкія ягадна-фруктовыя ноткі.
У любым выпадку атрымалася недарагое смачнае піва на аснове беларускага соладу. Дзелімся, сябры, з вамі рэцэптам - Бяры ды Вары!

Шчыльнасць: 14 - 15 Plato
Утрыманне алкаголю: 5-6 %
Колер: 15-20 EBC
Горыч: 25-28 IBU

Солад:
Светлы Pale (Белсолад) - 3 кг 
Венскі (Белсолад) - 0,5 кг 
Пшанічны - 0,5 кг 
Мюнхенскі - 0,5 кг 
Crystal 50 - 0,5 кг 

Хмель:
Polaris - 10 гр 
Huell Melon - 50 гр 

Дрожджы:
US West Coast M44 - 1 пакунак 

Тэхналогія гатавання:

Этап 1: Заціранне
Зацерці солад ў 15 літрах вады пры 62 C, настойваць 40 хвілін
Павысіць тэмпературу да 68 C, настойваць 20 хвілін
Павысіць тэмпературу да 78 C, настойваць 2 хвіліны
Пры фільтрацыі прамыць 5 літрамі вады, нагрэтай да 78 C

Этап 2: Кіпячэнне
Працягласць - 1 гадзіна
Праз 15 хвілін дадаць Polaris, праз 60 хвілін дадаць Huell Melon,
альбо праз 60 хвілін 10 гр Huell Melon і 40 гр яго ж на сухое захмяленне ў ферментар пры другасным закісанні (мінімум 3 дні).

Этап 3: Ферментацыя
пры 20 C (6-7 дзён)