Піва Dark Blood (Black IPA) - Гатовы набор
Арт. ХБ-417
Цёмнае піва ў стылі India Pale Ale па рэцэпту ад Хатняга Бровара на 20 літраў.
Горыч - 51 IBU.
Утрыманне алкаголю - 5,9 %.
Колер - 54 EBC.
Інгрэдыенты:
Солад:
Светлы Pale (Белсолад) - 3 кг.,
Wheat Malt - 1,5 кг.,
Munich Type 1 - 0,5 кг.,
Chateau Roasted Barley - 0,2 кг.
Хмель:
Warrior - 20 гр.,
Chinook - 50 гр.
Дрожджы:
SAFALE S-04 – 1 пакунак.
Тэхналогія гатавання:
Этап 1: Заціранне
Зацерці солад ў 15 літрах вады пры тэмпературы 62 C, настойваць 40 хвілін.
Павысіць тэмпературу да 68 C, дадаць у затор солад Chateau Roasted Barley, настойваць 20 хвілін.
Павысіць тэмпературу да 78 C, настойваць 2 хвіліны.
Пры фільтрацыі прамыць 5 літрамі вады, нагрэтай да 78 C.
Этап 2: Кіпячэнне
Працягласць - 1 гадзіна.
Ахмяленне:
праз 15 хвілін пасля пачатку кіпячэння дадаць хмель Warrior (20 гр.),
Chinook (5 гр.) – праз 40 хвілін пасля пачатку кіпячэння,
Chinook (5гр.) – праз 50 хвілін пасля пачатку кіпячэння,
Chinook (5гр) – праз 60 хвілін пасля пачатку кіпячэння (на самым яго прыканцы).
Chinook (35 гр.) – на сухое захмяленне ў ферментар пры другасным закісанні (мінімум 3 дні).
Этап 3: Ферментацыя
Тэмпература - 22 C.
Першаснае закісанне - 7 дзён.
Другаснае закісанне – 3 дня.
Поспехаў! Бяры ды Вары!