0 0
Ваша кошык пустая
RU

Citrin – Wheat Ale – Готовый набор

Арт. ХБ-797

Даступнасць: На складзе
44.99 руб.
+ -

Citrin - гатовы набор набор для вырабу хатняга пшанічнага элю. Гэта светлае піва з лёгкай хмелевай гарчынкай ад амерыканскага хмеля Citra і соладавай кіслінкай ад пшанічнага соладу.

Характарыстыкі піва Citrin:

  • каляровасць: 8 EBC,
  • пачатковая шчыльнасць: 12 P,
  • алкаголь: 5,5%,
  • горыч: 30 IBU.

 

Тэхналогія вырабу:

  • заціранне: награваем ваду (20 літраў) да тэмпературы 68 градусаў Цэльсія і засыпаем солад (працягласць - 60 хвілін);
  • дэкстрынавая паўза: награваем змесціва бака да 72 градусаў Цэльсія (працягласць - 20 хвілін);
  • мэш-аўт: награваем змесціва бака да 78 градусаў (працягласць - 5 хвілін);
  • прамыванне затору 10 літрамі вады, нагрэтай да 80 градусаў;
  • кіпячэнне сусла на працягу 60 хвілін;
  • дадаем 10 грам хмеля праз 10 хвілін пасля пачатку кіпення;
  • дадаем 40 грам хмеля на вирпул пасля выключэння награвальнага прыбора;
  • астуджэнне да 24 градусаў;
  • даданне дрожджаў;
  • ферментацыя пры тэмпературы 18-22 градуса Цэльсія.