Arrogant Bastard Clone - Моцны Амерыканскі Эль - Гатовы набор
Арт. ХБ-652
Arrogant Bastard Clone - рэцэпт клона класічнага амерыканскага моцнага элю (American Strong Ale) ад бровара Arrogant Brewing.
Піва Arrogant Bastard Clone - гэта «агрэсіўны» напой з багатым соладавым зместам, ноткамі касача (ириса - рус.), цікавай хмелевай араматыкай.
Інгрэдыенты:
солад піваварны Пэйл Эль (Pale Ale Malt) - 5.7 кг.,
солад піваварны Спешл Бі (Special B Malt) - 0.8 кг.,
солад піваварны Crystal 50 - 0.25 кг.,
хмель Чынук (Chinook Hop) - 77 гр.,
дрожджы US-05 - 1 пакунак.
Тэхналогія варкі:
Аб'ём вады - 21 літр.
Заціранне аднапрыступнае пры тэмпературы 66 градусаў па Цэльсіі на працягу 60 хвілін.
Прамыйная вада - 8-10 літраў (у залежнасці ад эфектыўнасці абсталявання).
Працягласць кіпення - 90 хвілін.
Даданне хмеля Chinook - 49 грам - у пачатку кіпення.
Даданне хмеля Chinook - 28 грам - у самым канцы кіпення пасля выключэння награвання.
Астудзіць да тэмпературы 23-25 градусаў па Цэльсіі і дадаць дрожджы US-05.