0 0
Ваша кошык пустая
RU

Інфармацыя для пакупнікоў

Замова

Здзейсніць замову тавару на сайце інтэрнэт-крамы «Хатні Бровар» (xatni.by) або атрымаць кансультацыю можна кожны дзень ад 09:00 да 18:00.

Тэлефоны: + 375 29 782 14 11, + 375 29 703 68 97 (МТС)
                       + 375 29 670 51 11, + 375 29 609 96 14 (Вэлком)
E-mail:          brovar@xatni.by

Для афармлення Замовы на сайце інтэрнэт-крамы xatni.by Вам неабходна:

- выбраць упадабаны тавар;
- выбраць яго колькасць і дадаць у кошык;
- праверыць найменне і колькасць тавару ў кошыку;
- выбраць спосаб атрымання\дастаўкі замовы;
- выбраць зручны вам спосаб аплаты;
- пазначыць Вашы кантактныя дадзеныя: прозвішча, імя, нумар тэлефона, электронную пошту, адрэсу;
- у раздзеле "Каментар" дадайце, калі ласка, Вашы пажаданні па часе дастаўкі. Тут жа можна задаць пытанні па таварах;
- націснуць кнопку "Аформіць заказ";
- калі аплата здзейсніваецца банкаўскай картай анлайн, вы будзеце перанакіраваны на абароненую аўтарызацыйную старонку сістэмы электронных плацяжоў Assist;
- увядзіце патрабаваную аплатную інфармацыю і аплаціце ваш заказ.

Дзякуй!

Замовы, зробленыя пасля 16-00, дастаўляюцца ў наступны працоўны дзень (зважайце на гэта пры замове ў пятніцу, суботу, а таксама напярэдадні афіцыйных святочных дзён).

* Таксама пакратаць тавар пальчыкамі і замовіць яго можна на пляцоўцы нашых партнёраў - у краме бутэлькавага і разліўнога піва «BeerBarrel» па адрэсе: г. Мінск, вул. Заслаўская 23/1.

Аплата

Аплата тавару здзяйсняецца выключна ў нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь - беларускіх рублях.

Безнаяўны разлік

Аплата замоваў ажыццяўляецца з дапамогай банкаўскіх карт MasterCard, Visa, Visa Electron і Maestro з CVC-кодам любых тыпаў і банкаў, а таксама аплатнымі картамі Белкарт.
Рэкамендуем вам загадзя звярнуцца ў свой банк, каб пераканацца ў тым, што ваша банкаўская карта можа быць выкарыстана ў аплатнай сістэме «Асіст» (ТАА «Кампанія Электронных Плацяжоў «Асіст»).
Пры афармленні заказу на сайце абярыце спосаб «Аплаціць анлайн», далей - «картай Visa або MasterCard» (у тым ліку калі аплата выконваецца картай Белкарт). Пасля пацверджання замовы вы будзеце перанакіраваны на сервер сістэмы «Асіст», якая забяспечвае бяспеку плацяжоў.

Вяртанне грошаў за аплачаны тавар (АДМОВА АД ЗАМОВЫ)

У выпадку адмовы (!!! ДА 17-00 У ДЗЕНЬ ЗАМОВЫ ТАВАРА (У ПРАЦОЎНЫЯ ДНІ) І ДА 17-00 НАСТУПНАГА ПАСЛЯ ЗАМОВЫ ПРАЦОЎНАГА ДНЯ (У ВЫПАДКУ ЗАМОВЫ У ВЫХАДНЫ АБО АФІЦЫЙНЫ СВЯТОЧНЫ ДЗЕНЬ)!!!) кліента ад замовы, грашовыя сродкі вяртаюцца ў поўным памеры і без якіх-небудзь камісій. Тэрмін вяртання грашовых сродкаў на картку можа дасягаць 30 дзён і залежыць ад банка-эмітэнта, які выпусціў картку.

Пасля адпраўкі Замовы грошы за яе вяртаюцца пасля ўзгаднення з прадстаўніком крамы xatni.by. Працэдура вяртання грашовых сродкаў і яе тэрміны будуць удакладняцца ў прыватным парадку.

Аплата праз сістэму «Разлік» (АРІП):

Аплата прымаецца наяўнымі, электроннымі грашыма і банкаўскімі аплатнымі картамі. Гэта можа быць інфакіёск, інтэрнэт-банк, мабільны банкінг, банкамат або каса банка. Калі вы здзяйсняеце плацёж у касе, то абавязкова папярэдзьце супрацоўніка аб неабходнасці пераводу грошай праз сістэму «Разлік» (АРІП).

Схема аплаты праз сістэму «Разлік» (АРІП):
· Увайдзіце ў сістэму Разлік (АРІП);
· Абярыце графу інтэрнэт-крамы/сэрвісы;
· Спыніцеся ў каталогу на літары «X» (лацінская) і знайдзіце краму Xatni.by (гэта «Хатні бровар»);
· Увядзіце нумар заказу і Прозвішча, імя;
· Убіце суму плацяжу (калі не пазначана ў сістэме);
· Праверце правільнасць дадзеных;
· Здзейсніце плацёж.

Наяўны разлік

Аплата замовы наяўнымі грашыма ажыццяўляецца ў момант атрымання тавару. Прадавец у сваю чаргу дае пакупніку чэк аб аплаце.

* Інтэрнэт-крама «Хатні Бровар» не прадае тавары ў крэдыт і растэрміноўку!


Дастаўка (выключна на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь!)

Інтэрнэт-крама «Хатні Бровар» даставіць вашу пакупку ў любы горад Рэспублікі Беларусь. Для таго, каб даведацца пра падрабязнасці дастаўкі ў ваш населены пункт звяжыцеся з намі па тэлефоне альбо e-mail.

* Дастаўка па г. Мінску кур'ерам з 18:00 па 22:00.

Кошт дастаўкі (Мінск):
сума пакупкі 100,00 рублёў і вышэй - бясплатна,
сума пакупкі ніжэй 100,00 рублёў - 7,00 рублёў.

Кропка самавывазу знаходзіцца па адрэсе: г. Мінск, вул. Ціміразева, 65.

Дастаўка тавараў у іншыя населеныя пункты Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца службай дастаўкі «Да дома» (ТАА «Аператыўныя дастаўкі») - «перавозчыкам».

Аплата кошту дастаўкі ажыццяўляецца асобна непасрэдна прадстаўніку «перавозчыка» наяўнымі грашыма. Пра кошт дастаўкі вы можаце даведацца ў нашага аператара пры замове тавару альбо на адмысловай старонцы нашага сайта.

* ажыццяўляецца дастаўка толькі тых тавараў, якія ўваходзяць у склад замовы.
* дастаўка замовы па паказанай пакупніком адрэсе абавязвае яго знаходзіцца на месцы ва ўзгоднены час.
* абавязкі курьера («перавозчыка») не ўключаюць у сябе кансультацыі па характарыстыках тавару.
* пры адмове аплаты дастаўкі пакупніком, тавар адпраўляецца назад да прадаўца, заказ анулюецца. Пры папярэдняй аплаце замовы электронным спосабам, пакупніку вяртаецца поўны кошт замовы (умовы вяртання грошай апісаны вышэй).

* Пасля дастаўкі і праверкі пакупніком тавар вяртанню не падлягае!

Жадаем Вам поспехаў і добрага настрою!