Castle Malting
Castle Malting - бельгійская саладоўня, заснаваная ў 1868-м годзе, якая на сённяшні дзень з'яўляецца адной з самых старых дзеючых сямейных соладоўняў у свеце.
Кампанія паспяхова спалучае традыцыйныя і сучасныя тэхналогіі і вырабляе шыровкі асартымент як базавых, так і спецыяльных гатункаў соладу: ад пшанічнага і пільзенскага, да самых цёмных траппісцкіх і абацскіх гатункаў, разнастайных соладаў для вырабу арганічных гатункаў піва. Такім чынам, Castle Malting задавальняе патрабаванні буйных піваварных кампаній, невялікіх крафтавых і хатніх бровараў.
Бельгійская кампанія аб'ядноўвае «класічны» дзевяцідзённы працэс соладаўзрошчвання і сучасны «рэвалюцыйны» мэтад для стварэння абсмажаных соладаў з выключнымі араматычнымі і смакавымі характарыстыкамі.
Аб высокай якасці соладу Castle Malting сведчыць той факт, што прадукцыю кампаніі выкарыстоўвае больш за 1600 півавараў з больш чым 100 краін.
Акрамя соладу кампанія выпускае піваварны хмель, дрожджы, спецыяльныя спецыі для надання вашаму піву багатай гамы водараў, карамельны цукар.
Castle Malting працуе ў поўнай адпаведнасці з дзеючымі нормамі HACCP (Hazard Analyses of Critical Control Points) і сістэмай мэнэджменту бяспекі харчовых прадуктаў ISO 22000. Уся прадукцыя праходзіць рэгулярныя праверкі ў буйных піваварных лабараторыях Еўропы.
Набывайце прадукцыю Castle Malting у інтэрнэт-краме Хатні Бровар.