0 0
Ваша кошык пустая
RU

Bestmalz AG

 

 

 

Нямецкая кампанія Bestmalz (месьціцца ў горадзе Хайдельбэрг) была заснавана больш за 100 гадоў таму і займаецца вытворчасцю высакаякаснага піваварнага соладу для прамысловых і хатніхбровараў з спецыяльных гатункаў ячменю і пшаніцы, якія растуць на лепшых сельскагаспадарчых угоддзях Нямеччыны і іншых краін Еўропы.

Усе солады Bestmalz выпускаюцца ў поўнай адпаведнасці з легендарным нямецкім законам «Аб чысціні піва» (Райнхайтсгэбот) 1516-га года.

Прадукцыя кампаніі вырабляецца па высокім еўрапейскім стандартам для харчовых прадуктаў без выкарыстання генна-мадыфікаванай сыравіны.

Bestmalz гарантуе абсалютную адпаведнасць соладу нормам Еўрапейскага Звязу па інсэктыцыдам, гербіцыдам, пестыцыдам і нітразамінам. Кожны ўраджай ячменю і пшаніцы праходзіць праверку незалежнымі лабараторыямі, што сочаць за якасцю сельскагаспадарчай прадукцыі.

На прадпрыемстве функцыянуе сістэма кантролю якасці ў адпаведнасці з еўрастандартам ISO 9001: 2008, які ўключае ў сябе і сертыфікацыю па сістэме ХААСП, якая на рэгулярнай аснове ажыццяўляецца арганізацыяй LGA InterCert.

Набывайце прадукцыю Bestmalz AG у інтэрнэт-краме Хатні Бровар.